Джон Драмани Махама и Александр Лукашенко. Фото: president.gov.by
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў ратыфікацыю пагаднення аб бязвізавым рэжыме з Ганай для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.
Пагадненне было падпісана ў чэрвені 2026 года.
Яно прадугледжвае, што ўладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў дзвюх краін змогуць уязджаць, знаходзіцца, выязджаць і ехаць транзітам без віз на тэрмін да 30 дзён з даты ўезду. Агульная працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён на працягу каляндарнага года.