Фото: пресс-служба правительства
Пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пад старшынствам прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына адбылося сёння, 25 лістапада, паведамляе прэс-служба ўрада. На пасяджэнні таксама прысутнічалі міністры па падатках і зборах, эканомікі, фінансаў.
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі праблемы экспарту і трансфармацыю механізмаў прасоўвання тавараў і паслуг на замежныя рынкі.
Турчын заявіў, што палова эканомікі знаходзіцца пад санкцыямі, што вядзе да цяжкасцяў з экспартам прадукцыі.
«На жаль, сёння палова эканомікі нашай краіны працуе ва ўмовах розных санкцыйных абмежаванняў. Ёсць складанасці і з лагістыкай, ёсць складанасці з разлікамі. Таму механізмы прасоўвання нашых тавараў сёння, скажам так, розныя і вельмі дыферэнцыяваныя», — заявіў Турчын.
Прэм’ер прапанаваў абмеркаваць дадатковыя механізмы, якія дазволілі б бізнесу працаваць без прэтэнзій з боку кантралюючых органаў.
«Узнікае шэраг пытанняў у сферы падаткаабкладання. Члены савета выпрацавалі шэраг прапаноў і механізмаў, як спрасціць працу ў гэтай сферы. Я ведаю, што Міністэрства па падатках і зборах таксама накіроўвала сваё бачанне, як дзейнічаць у гэтых умовах.
Таму я прапаную сёння абмеркаваць гэтую тэму, ну і па магчымасці выпрацаваць, якія нам неабходныя дадатковыя механізмы для таго, каб спакойна працаваць і бізнесу, каб не ўзнікала прэтэнзій ад нашых кантралюючых органаў», — заявіў Турчын.