The flags of Ukraine and Europe stand against Parliamentary Assembly branding at the Palais de l’Europe during PACE’s autumn plenary session. Strasbourg, France, 29 September 2026. Сцягі Украіны і Еўропы на фоне сімволікі Парламенцкай асамблеі ў Палацы Еўропы падчас восеньскай пленарнай сесіі ПАСЕ. Страсбург, Францыя, 29 верасня 2026 года. Флаги Украины и Европы на фоне символики Парламентской ассамблеи во Дворце Европы во время осенней пленарной сессии ПАСЕ. Страсбург, Франция, 29 сентября 2026 года.
Савет ЕС прыняў рашэнне пералічыць Украіне амаль 8 млрд еўра. Гэта найбуйнейшы аднаразовы плацеж з боку ЕС у рамках Украінскага фонду. 5 млрд еўра з гэтай сумы паступяць у рамках крэдыту падтрымкі за 2026 год.
“Гэты плацеж з’яўляецца вынікам выканання Украінай больш як 20 мэтавых крокаў, якія датычацца розных рэформаў у ключавых галінах, такіх як: судовая сістэма; барацьба з карупцыяй і адмываннем грошай; фінансавыя рынкі; кіраванне дзяржаўнай маёмасцю; чалавечы капітал; дзелавое асяроддзе; дэцэнтралізацыя і рэгіянальная палітыка; энергетыка; аграхарчовы сектар; лічбавая трансфармацыя; і ахова навакольнага асяроддзя”, – пракаментавалі ў прэс-службе савета.
Сродкі накіраваныя на ўмацаванне макрафінансавай стабільнасці ва Украіне, а таксама павінны спрыяць аднаўленню і мадэрнізацыі краіны, забяспечыць функцыянаванне дзяржаўнага кіравання і падтрымаць намаганні па правядзенні рэформаў.