Самалёты прылятаюць у Мінск са спазненнем з-за абмежаванняў у паветранай прасторы РФ

Сёння некалькі рэйсаў “Белавія” і расійскіх кампаній прыбылі ў Мінск са спазненнем.

Так, самалёт Red Wings з Ніжняга Ноўгарада спазніўся на 2 гадзіны 25 хвілін. Рэйс “Белавія” з Тбілісі затрымаўся на паўгадзіны, а з Баку – на 25 хвілін.

Затрымкі можна звязаць з абмежаваннямі ў паветранай прасторы РФ. Сёння ўначы, паводле інфармацыі мэра Масквы Сяргея Сабяніна, на расійскую сталіцу ляцелі 417 беспілотнікаў.