Віталь Артыст. Cкрын відэа
Франтмэна і стваральніка беларускай групы «Без Білета» Віталя Артыста ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасейскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў», заўважыла «Люстэрка».
Патрапіў ён туды за «публічную падтрымку расійскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама праз «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю».
Раней музыка выклаў у TikTok ролік, дзе распавёў пра паездку ў Крым. Ён пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваную Расеяй паўвыспу, і прызнаўся, што любіць падарожнічаць па выспах Макаронезіі (група астравоў у Атлантычным акіяне, куды ўваходзяць сярод іншых Мадэйра і Канары), аднак гэта складана, бо даводзіцца будаваць маршрут праз ЕС.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram