Сакрэта сустрэўся з павераным у справах Вялікабрытаніі

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта сустрэўся з павераным у справах Вялікабрытаніі ў нашай краіне Уільямам Лонгхёрстам.

Паводле інфармацыі МЗС, абмяркоўваліся “бягучы стан і перспектывы беларуска-брытанскага супрацоўніцтва”. Іншых падрабязнасцяў пра сустрэчу не прыводзіцца.

Уільям Лонгхёрст пачаў сваю працу ў Мінску ў канцы ліпеня.