Скриншот сайта IIHF. Источник: svt.se
Хакеры ўзламалі сайт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) 17 лістапада і размясцілі на ім фота расійскіх хакеістаў і правакацыйны надпіс.
Пасля ўзлому невядомыя размясцілі на сайце надпіс «Баіцеся сустрэцца з Расіяй? Вы забаранілі адзіную каманду, якую не можаце перамагчы». Цяпер сайт часова недаступны.
Нагадаем, IIHF не дапусціла расійскіх хакеістаў да маладзёжнага чэмпіянату свету-2027 нягледзячы на рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) аб вяртанні зборных Расіі на міжнародныя спаборніцтвы. Федэрацыя заявіла, што ранейшыя абмежаванні застаюцца ў сіле для забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў і абароны цэласнасці спаборніцтваў. Абмежаванні таксама распаўсюджваюцца і на спартсменаў з Беларусі.