Сайт Euronews прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі сайт Euronews. Адпаведнае рашэнне 4 жніўня прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Таксама ў пералік трапілі:

  • Instagram-старонкі «ВОЛЬНЫЙ ХОР | VOLNY CHOR», «Честная газета. Самиздат», «svetlana_shatilina», «neiserika», «look.at.grodno» (а таксама яе лагатып), «Рэзка»;
  • старонка ў Threads «Рэзка»;
  • TikTok-акаўнты «Look at Grodno» (а таксама яго лагатып);
  • Telegram-каналы і групы «Познавательно однако», «СП», «Telegraf SP», «sp_telegraf», «Ве1», «Nasch DRUG», «МЫ НЕ ХОЛОПЫ non-extremist», а таксама лагатып канала «Стоп Пропаганда»;
  • Telegram-боты «Беларусы Замежжа – бот», «Вернём Награбленное!», «Чат-бот “Беларусов Зарубежья”», «FreeZhlobinContactBot», «БелаМедиа бот», «Беларусь_за_перемены. Бот для приема сообщений», «НАУ», а таксама лагатып бота «Бот Стоп Пропаганды»;
  • Telegram-акаўнт: «Николай Масловский»;
  • YouTube-каналы: «Горячая новость», «1467»;
  • старонкі ў X (Twitter): «Горячая новость»;
  • група «УКантакце» «Плохие новости»;
  • сайт euvsdisinfo.eu.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!