Министерство информации. Фото: Reform.by
Мінінфарм абнавіў рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго дададзены сайт “Беларуская спецрота БПЛА “Воля”, а таксама Telegram-канал гэтага падраздзялення беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі гэтых рэсурсаў экстрэмісцкай прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 30 кастрычніка. Гэтым жа рашэннем у спіс унесены “лагатып (вадзяны знак) у выглядзе шчыта з намаляванымі ў ім васьміканцовай зоркай з крыжам унутры і крыламі над зоркай справа і злева ў любых каляровых варыяцыях”.
Акрамя таго, у спіс дададзены акаўнты ў Facebook “Animia Masha”, “Виктория Войцева”, “Ksenia Pleshkova”.
Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.