Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што сёння ўначы на расійскую сталіцу ляцелі больш за 800 беспілотнікаў.
“У перыяд з 20:30 29 кастрычніка да 07:30 30 кастрычніка ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцелі 862 БПЛА”, – паведаміў ён.
Паводле яго слоў, большая частка дронаў была ліквідаваная на “далёкіх рубяжах”, на падлётах да Масквы збілі 170 беспілотнікаў.
Налёт паралізаваў аэрапорты маскоўскага вузла. Яны аднавілі прыём і адпраўку рэйсаў толькі раніцай.
Расійскія авіякампаніі “Победа” і “Аэрафлот” адмянілі рэйсы з Масквы ў Мінск, якія павінны былі прыбыць у беларускую сталіцу ўначы і раніцай. Затрымліваецца рэйс Red Wings з Самары.
Затрымкі авіярэйсаў і іх адмены адзначаюцца і ў дзясятках аэрапортаў РФ.