Савет міністраў пастановай №594 ад 12 лістапада падоўжыў тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве зоны чакання каля пункта пропуску “Каменны Лог”.
Цяпер інвестпраект павінен быць рэалізаваны ў тэрмін да 2028 года ўключна.
Зона чакання з электроннай чаргой перад пунктам пропуску “Каменны Лог” будуецца ў раёне вёскі Жукі.