Мохсен Омид-Замани и Максим Рыженков, Минск, 9 сентября 2026 года. Фото: t.me/BelarusMFA
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 9 верасня прыняў копіі даверчых грамат новага пасла Ірана ў Беларусі Махсена Амід-Замані.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні палітычнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння дзвюх краін і адзначылі развіццё двухбаковых адносін і высокі ўзровень узаемнага даверу. Яны таксама пацвердзілі зацікаўленасць у захаванні інтэнсіўных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях і далейшым паглыбленні дыялогу.
Акрамя таго, дыпламаты абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на найбліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. Як заявілі ў прэс-службе беларускага МЗС, гэтыя мерапрыемствы павінны надаць дадатковы імпульс міждзяржаўнаму ўзаемадзеянню і развіццю прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва.
Рыжанкоў павіншаваў Амід-Замані з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і пажадаў яму поспехаў у працы.
Да прызначэння паслом у Беларусь Амід-Замані займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па шматбаковым і міжнародным эканамічным супрацоўніцтве, а таксама быў паслом Ірана ў Сінгапуры.
Папярэднім паслом Ірана ў Беларусі быў Алірэза Санэі.