Рыжанкоў прапанаваў пазбавіць Арменію доступу да дакументаў АДКБ

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў Арменію псеўдасаюзнікам і прапанаваў пазбавіць яе доступу да закрытых дакументаў АДКБ.

Рыжанкоў адзначыў, што ў апошнія гады Арменія дэманструе пасіўны ўдзел у ЕАЭС і АДКБ.

«Усе гэтыя крокі, якія робяцца — гэта пасіўны ўдзел, выкарыстанне нейкіх ведаў і нейкай перавагі, якая вынікае з удзелу ў гэтых аб’яднаннях, у сваіх карыслівых інтарэсах, якія, скажам, не супадаюць з мэтамі інтэграцыйных аб’яднанняў.

Таму што мы ж хочам быць моцнымі, мы ж хочам быць салідарнымі ў палітычных пытаннях, у эканамічных пытаннях, пытаннях бяспекі. А ведаеце, атрымліваецца такая сітуацыя: я выберу ў вас тое, што мне цікава, нейкія цэны на газ, нафту, на, значыць, транспарціроўку сваіх тавараў да канчатковага спажыўца, астатняе нас не хвалюе», — сказаў Рыжанкоў тэлеканалу «Беларусь-1».

Кіраўнік беларускага МЗС заявіў, што такое стаўленне Арменіі не магло застацца незаўважаным.

«На некаторы час прыпынена накіраванне квотных нейкіх супрацоўнікаў, прыняцце ўдзелу ў рашэннях нейкіх арганізацый», — заявіў Рыжанкоў.

Кіраўнік беларускага МЗС выступае за тое, каб абмежаваць Арменіі доступ да закрытых дакументаў АДКБ.

«Я ўпэўнены, што абмежаваны будзе доступ да нейкіх дакументаў, якія носяць увогуле закрыты характар. Навошта нам такому псеўдасаюзніку па такога роду пытаннях сёння, увогуле, даваць поўны доступ да дакументацыі, якая носіць дастаткова закрыты характар, і можа быць, можа быць, я цяпер кажу проста пра гіпатэтычныя рэчы, выкарыстаная не зусім на карысць нашым інтарэсам тых рэальна краін, якія сёння маюць намер далей развіваць наша інтэграцыйнае аб’яднанне ўвогуле ў добрым такім салідарным, кансалідуючым ключы», — лічыць Рыжанкоў.

Ён адзначыў, што гаворка можа ісці і пра гіпатэтычныя рэчы, калі падобны доступ мог бы быць выкарыстаны не зусім на карысць інтарэсам тых краін, якія маюць намер далей развіваць інтэграцыйнае аб’яднанне ў салідарным і кансалідуючым ключы.

Нагадаем, на саміце АДКБ у Маскве 11 лістапада Арменія была пазбаўленая права голасу ў арганізацыі за “невыкананне абавязацельстваў”.