Фото: МИД
Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў падпісалі чарговую праграму сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. Яна ахоплівае 2027-2029 гады.
Праграма падпісаная па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС дзвюх краін, якое прайшло ў Гомелі.
Падчас калегіі знешнепалітычныя ведамствы падвялі вынікі рэалізацыі праграмы сумесных дзеянняў на 2024-2026 гады.