Тин Маун Све и Максим Рыженков. Минск 4 ноября 2026 года. Фото: t.me/BelarusMFA
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 4 лістапада сустрэўся з саюзным міністрам замежных спраў М’янмы Цін Маўн Свэ, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Бакі абмеркавалі папярэднія вынікі канферэнцыі і абмяняліся меркаваннямі па асобных пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі.
“Разгледзелі бягучыя пытанні беларуска-м’янманскага парадку дня з акцэнтам на выкананні дасягнутых дамоўленасцяў. Вызначылі шляхі актывізацыі работы па рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага МЗС.