Фото: ОСВОД
Каля пасёлка Паляна Гомельскага раёна патануў 69-гадовы рыбак, паведамляе ТРВАД.
24 лістапада мужчына рыбачыў з надзіманай лодкі ў ручаі Мосцішча. У нейкі момант ён упаў у ваду, заблытаўся ў сетках і не змог выбрацца на паверхню. Мужчына быў без выратавальнай камізэлькі.