Рубіа заявіў пра збой у сістэме ранняга папярэджання

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што ў сістэме папярэджання аб пусках ракет выяўлены праграмны збой. Так ён адказаў у Самаркандзе на пытанне, чаму ЗША гэтай ноччу, паводле заяў украінскага боку, зноў не папярэдзілі Кіеў пра пуск расійскіх балістычных ракет.

“Я не магу пракаментаваць тое, што адбылося мінулай ноччу — я не ведаю дакладных падрабязнасцяў. Наколькі мне вядома, узнікла невялікая праграмная праблема ў сістэме ранняга папярэджання. Я ведаю, што Еўрапейскае камандаванне займаецца гэтым пытаннем – такі даклад мы атрымалі. Я не магу каментаваць, што здарылася гэтай ноччу”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, ЗША не спынялі абмен разведвальнымі данымі з Украінай.