Рубіа патлумачыў рашэнне Трампа па санкцыях

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа патлумачыў рашэнне Дональда Трампа прыпыніць новыя санкцыі супраць РФ адразу пасля іх увядзення жаданнем паглядзець, што адбудзецца ў перамовах аб спыненні расійска-ўкраінскай вайны.

“Ён прыпыніў дзеянне санкцый на 60 дзён, таму што ён хоча ўбачыць, ці ёсць магчымасць таго, што перамовы, якія цяпер вядуцца як з Украінай, так і з Расіяй, прывядуць да чагосьці станоўчага і дазволяць пазбегнуць яшчэ аднаго разбуральнага года вайны і канфлікту”, – сказаў ён журналістам у Самаркандзе.

Ён таксама запэўніў, што ЗША працягваюць рабіць усё магчымае, каб вайна спынілася.

“І цяпер мы зрабілі ўсё магчымае і працягнем рабіць усё магчымае, каб дапамагчы завяршэнню гэтай вайны. У апошнія два гады мы рэгулярна рабілі намаганні, каб паспрабаваць дапамагчы завяршэнню гэтай вайны. Я думаю, што прэзідэнт адкрыты да любых магчымасцяў, каб дапамагчы яе завяршэнню, калі гэта магчыма. І мы працягнем шукаць магчымасці зрабіць гэта. Пакуль, відавочна, нам не ўдалося дасягнуць прагрэсу, якога мы хацелі б, але не таму, што мы прыкладаем недастаткова намаганняў”, – дадаў дзяржсакратар.

Рубіа таксама падкрэсліў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павінен засяродзіцца на заканчэнні вайны.

“Тое, на чым ён павінен засяродзіцца, і на чым мы самі хочам засяродзіцца, гэта заканчэнне гэтай вайны. Гэта тое, на чым ён павінен засяродзіцца. Мы хацелі б, каб усе на гэтым засяродзіліся”, – сказаў ён.

Нагадаем, апошнім часам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пастаянна абвінавачвае менавіта Зяленскага ў нежаданні заканчваць вайну, пры гэтым паступае так, каб не закрануць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Адказваючы на пытанне пра меркаваны саміт ЗША – Кітай – Расія, Рубіа дапусціў, што такі фармат абмяркоўваўся.

“Я думаю, што размовы пра сустрэчу вяліся. Я не ведаю, ці было нешта ўзгоднена, але прэзідэнт ясна даў зразумець: ён хоча скончыць канфлікт паміж Украінай і Расіяй”, – сказаў ён.