“Рэпарцёры без межаў” віталі вызваленне Пачобута і заклікалі вызваліць усіх беларускіх журналістаў

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) вітала вызваленне Анджэя Пачобута. Разам з тым у заяве арганізацыі змяшчаецца напамін, што ў зняволенні ў Беларусі застаецца яшчэ 21 журналіст.

«RSF рада вызваленню польска-беларускага журналіста Анджэя Пачобута, якога адвольна ўзялі пад варту пяць гадоў таму. Хоць яго вызваленне — выдатная навіна, яно адбылося ў рамках абмену палоннымі, што сведчыць пра працяг інструменталізацыі палітычных зняволеных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. RSF заклікае ўлады Беларусі неадкладна і без дадатковых умоў вызваліць астатняга 21 журналіста, якія застаюцца ў зняволенні», – заявіла кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF Жанна Кавелье.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!