Рэактыўны дрон заўважылі ў небе над Гомельскай вобласцю – «Флагшток»

Раніцай 29 жніўня расійскі беспілотнік праляцеў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці, піша «Флагшток».

Паводле даных рэсурсу, каля 09:55 рэактыўны БПЛА ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі з боку Бранскай вобласці Расіі і накіраваўся ў бок Добруша. Прыкладна праз тры хвіліны беспілотнік пакінуў тэрыторыю Беларусі, працягнуўшы рух у напрамку ўкраінскага населенага пункта Дабранка.

Такім чынам, дрон праляцеў над Добрушскім і Гомельскім раёнамі. Маршрут беспілотніка таксама адлюстраваны на аператыўнай схеме руху БПЛА, апублікаванай каналам «еРадар».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!