РФ павялічыла тэрмін знаходжання кіроўцаў з краін ЕАЭС на сваёй тэрыторыі

Урад Расіі павялічыў тэрмін часовага знаходжання прафесійных кіроўцаў – грамадзян дзяржаў-членаў ЕАЭС да 180 дзён у годзе. Адпаведная пастанова ўступае ў сілу з 30 чэрвеня, паведамілі ў ЕЭК.

У 2025 годзе перавозчыкі з краін ЕАЭС сутыкнуліся са складанасцямі з-за скарачэння тэрміну часовага знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі РФ да 90 дзён.

“Дадзенае пытанне неаднаразова разглядалася на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Па выніках абмеркаванняў былі выпрацаваны аператыўныя меры рэагавання, якія дазволілі міжнародным грузаперавозчыкам працягнуць ажыццяўленне сваёй прафесійнай дзейнасці”, – дадалі ў ЕЭК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!