Фото: reform.news
Сайт Reform.news прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”. Рашэнне прынята МУС 28 красавіка. Інфармацыя пра яго сёння з’явілася ў адпаведным пераліку міністэрства.
У сувязі з “экстрэмісцкім фармаваннем” згадваюцца Фёдар Паўлючэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксей Жукаў. У пералік дададзены адрас сайта, яго люстэрка, сацыяльныя сеткі, адрас электроннай пошты, а таксама “лагатып у выглядзе надпісу Reformation чорнага колеру на бела-чырвона-белым фоне”.
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.