Разведчыкі Беларусі і Казахстана пройдуць 40 км па двух раёнах

У Брэсцкай вобласці працягваецца сумеснае вучэнне разведвальных падраздзяленняў Беларусі і Казахстана «Лясное братэрства — 2026».

Як паведамілі ў беларускім Мінабароны, удзельнікі манеўраў вырушылі ў раён выканання задач. Яны павінны будуць пераадолець каля 40 км па лясіста-балоцістай мясцовасці Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў.

На працягу двух сутак вайскоўцы адпрацуюць арганізацыю засад, пошук схованак, выхад у раён разведкі і знішчэнне ўмоўных незаконных узброеных фарміраванняў.

Праціўнікамі разведчыкаў выступяць падраздзяленні беларускіх УС.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!