Ратка Младзіч, які атрымаў пажыццёвы прысуд, памёр у Гаазе

Ратка Младзіч, былы камандуючы арміяй сербаў Босніі і Герцагавіны, памёр у турме ў Гаазе, паведамляе «Радио Телевизија Србије». Яму было 84 гады.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі выставіў абвінавачанні супраць Младзіча ў 1995 годзе. Ён хаваўся ад правасуддзя 16 гадоў. У 2011 годзе Младзіча арыштавалі ў Сербіі і экстрадзіравалі ў Гаагу. У 2017 годзе Трыбунал прысудзіў Младзіча да пажыццёвага зняволення. Абвінавачанні датычыліся аблогі Сараева ў 1992-1995 гадах, масавага забойства мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе, захопу супрацоўнікаў ААН у Босніі ў якасці закладнікаў у 1995 годзе, парушэння законаў і звычаяў вядзення вайны.

Младзіч спрабаваў аспрэчыць прысуд, але ў 2021 годзе Апеляцыйная палата Міжнароднага рэшткавага механізма для крымінальных трыбуналаў у Гаазе адмовіла ў задавальненні скаргі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!