Расійскую дэлегацыю на перамовах у Абу-Дабі ўзначаліць Мядзінскі

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі будзе ўзначальваць расійскую дэлегацыю на перамовах у Абу-Дабі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

“Што датычыцца галоўнага перамоўшчыка ў гэтым працэсе з расійскага боку, нагадаю вам заяву прэзідэнта: ім застаецца мой калега Мядзінскі”, – сказаў ён.

Трохбаковая сустрэча прадстаўнікоў ЗША, Украіны і Расіі адбудзецца ў Абу-Дабі 10-11 студзеня. ЗША будуць выступаць медыятарам. Белы дом за сталом перамоваў будуць прадстаўляць пасланнікі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.