Расійскія кампаніі цікавяцца беларускімі дата-цэнтрамі

Расійскія кампаніі цікавяцца беларускімі дата-цэнтрамі. Пра гэта піша OL са спасылкай на першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Паўла Ткача. Аднак пакуль перспектывы выкарыстання беларускіх пляцовак туманныя.

Нядаўна ўказам прэзідэнта РФ расійскім кампаніям было дазволена выкарыстоўваць замежныя пляцоўкі. Ён быў прыняты на фоне атак на цэнтры апрацоўкі даных у РФ.

Паводле слоў Ткача, пакуль гаворка пра рэальныя праекты па размяшчэнні расійскіх даных у Беларусі не ідзе. Ідэя абмяркоўваецца ў дзелавых колах, на ўзроўні рэгулятараў яна яшчэ не абмяркоўвалася.

Праблемай таксама, паводле інфармацыі выдання, могуць быць недастатковыя магутнасці беларускіх дата-цэнтраў. Нарасціць іх імгненна нельга. Для гэтага спатрэбяцца 4-6 месяцаў і інвестыцыі.