Фото: Manel & Sean, unsplash.com
У ноч на 21 лістапада назіраўся інтэнсіўны рух расійскіх беспілотнікаў уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, піша «Флагшток». Паводле даных рэсурсу, упершыню за тыдзень выразна зафіксаваны палёты дронаў па контуры мяжы з абмінаннем выступу ў раёне Камарына.
Выданне апублікавала схему руху беспілотнікаў, складзеную на аснове даных сэрвісу alert.in.ua.
Паведамляецца, што беспілотнікі рухаліся некалькімі хвалямі на працягу ўсёй ночы.
“Гэта значыць, што ў Лоеве і шэрагу прыгранічных беларускіх пасёлкаў і вёсак чуюць дзясяткі расійскіх дронаў, якія пралятаюць практычна над імі па шляху ва Украіну. Некаторыя з гэтых апаратаў збіваюцца з курса і падаюць на тэрыторыі Беларусі (падсвечаны чырвоным)”, – гаворыцца ў паведамленні.