Расійскі віцэ-прэм’ер расказаў пра пашкоджанні моста ў Крым

Віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Марат Хуснулін праз тры дні назваў пашкоджанні моста, які злучае Краснадарскі край і акупаваны РФ Крым.

“Мы разумеем, што ў нас цяпер пашкоджаная асноўная бэлька пралёта арачнага моста. Сама арка пашкоджаная”, – сказаў ён, перадае “Інтэрфакс”.

Нагадаем, УСУ на гэтым тыдні тройчы атакавалі мост. Пасля ўдару 17 лістапада адбылося абвальванне аўтамабільнага пралёта над фарватарам пасярод Керчанскага праліва. У ноч на 19 лістапада дадатковыя пашкоджанні атрымала чыгуначная частка моста.

Паводле слоў Хуснуліна, у РФ працуюць адразу над “двума варыянтамі аднаўлення” моста. Іх пралічваюць праекціроўшчыкі. Дакладныя тэрміны яго аднаўлення будуць вядомыя пасля выдачы праектных рашэнняў.

“Пасля выдачы праектных рашэнняў мы будзем разумець дакладныя тэрміны”, – сказаў ён.