Расійскі фрэгат абстраляў сігнальнымі ракетамі дацкі верталёт

Расійскі фрэгат абстраляў сігнальнымі ракетамі верталёт Fennec ВМС Даніі. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны краіны.

Фрэгат знаходзіўся ў міжнародных водах ля берагоў Гедсера. Верталёт праводзіў яго здымку. У нейкі момант з фрэгата былі выпушчаныя дзве сігнальныя ракеты, адна з якіх праляцела побач з верталётам.

МЗС Даніі ўжо заявіла, што выклікае расійскага пасла ў сувязі з інцыдэнтам.

“Узброеныя сілы паведамляюць, што па адным з верталётаў ВПС былі выпушчаныя так званыя сігнальныя ракеты падчас планавай фотаздымкі расійскага фрэгата ў водах ля Гедсера. Гэта цалкам непрымальна. У сувязі з гэтым пасол Расіі быў выкліканы для размовы з нагоды гэтага інцыдэнту”, – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!

Последние новости