Фото: Fredrick Filix / Unsplash.com
Расійская нафта прадаецца з прэміяй да ф’ючарсаў на нафту маркі Brent на фоне супрацьстаяння ЗША і Ірана і абвастрэння ў Емене.
Як піша “Коммерсантъ”, расійская нафта ESPO пры пастаўках у Кітай у сярэдзіне верасня прадавалася з прэміяй 12,5 долара да ф’ючарсаў Brent на біржы ICE. Urals пры пастаўках у Кітай прадавалася з прэміяй да 6 долараў за барэль, прэмія пры пастаўках у Індыю дасягнула 2,25 долара за барэль.
Нагадаем, на гэтым тыдні сітуацыя з пастаўкамі нафты з краін Персідскага заліва абвастрылася. Па-ранейшаму захоўваюцца праблемы з праходжаннем суднаў праз Армузскі праліў. Акрамя таго, еменскія хусіты наблізіліся да кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам, а таксама атакавалі саудаўскі нафтаправод, які вёў да тэрмінала на Чырвоным моры. Пастаўкі па ім былі часова спыненыя.