Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі прадукцыі Слуцкага сыраробнага камбіната ў Расію.
У смятане прадпрыемства выявілі неадпаведнасць па дражджах. Забарона дзейнічае з 9 верасня.
Таксама ўведзены ўзмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні да прадукцыі ТУП «Брэсцкая міжраённая гандлёвая база» філіял «Камянецкі», цэха па вытворчасці гатовай прадукцыі ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», ТАА «Першы мясны» і вытворчай пляцоўкі «Слуцкі мясакамбінат» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».