Стивен Хаббард на суде. Фото: t.me/moscowcourts
Расія вызваліла грамадзяніна ЗША Стывена Хабарда, які быў асуджаны на сем гадоў паводле артыкула аб найміцтве. Пра вызваленне амерыканца заявіў Уладзімір Пуцін на сустрэчы са спецпасланнікам Дональда Трампа Стывам Уіткафам 21 кастрычніка.
Паводле слоў Пуціна, Хабард знаходзіцца ў аэрапорце Пулкава ў Санкт-Пецярбургу.
Стывену Хабарду 72 гады. З 2014 года ён жыў у горадзе Ізюм Харкаўскай вобласці Украіны. У 2024 годзе Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў яму 6 гадоў 10 месяцаў паводле артыкула аб найміцтве. Згодна з абвінавачаннем, у лютым 2022 года Хабард уступіў у тэрытарыяльную абарону Ізюма. У красавіку 2022 года яго затрымалі расійскія вайскоўцы.
Некалькі дзён таму Трамп анансаваў хуткае вызваленне аднаго з грамадзян ЗША, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі.