Расія вярнула ў Беларусь корм для катоў і сабак

Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію 3,5 тоны корму для сабак і катоў.

Два аўтамабілі з кормам спынілі ў Пскоўскай вобласці Расіі. У кіроўцаў не было ветэрынарных суправаджальных дакументаў на груз.

Тавар вярнулі ў Беларусь. У дачыненні да перавозчыкаў аформлены адміністрацыйныя пратаколы, паведамляе Рассельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!