Фото: Россельхознадзор
Расія адправіла назад у Беларусь 21,1 тоны торфу. Яго везлі з несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам.
Аўтамабіль з торфам спынілі на расійска-беларускай мяжы ў пункце каранціну раслін Далосцы ў Пскоўскай вобласці.
Пры праверцы было ўстаноўлена, што ў фітасанітарным сертыфікаце змяшчаюцца змены, не завераныя ўпаўнаважаным органам. Дакумент прызнаны такім, што не пацвярджае адпаведнасць увозімай расліннай прадукцыі адзіным каранцінным патрабаванням, паведамляе Рассельгаснагляд.
Увоз грузу ў Расію быў забаронены.