Фото: Россельхознадзор
Расія вярнула ў Беларусь 19 тон ялавічыны, якая накіроўвалася ва Узбекістан, паведамляе Рассельгаснагляд.
Аўтамабіль з партыяй ахалоджанай ялавічыны спынілі ў Бранскай вобласці РФ у ноч з 15 на 16 верасня.
Згодна з дакументамі, тавар быў выраблены ТАА «Александров» у Мінскай вобласці і накіроўваўся транзітам праз Расію ва Узбекістан. Атрымальнікам значылася ТАА «MEAT MAGNAT».
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі падчас праверкі, што на тушах не было адбіткаў ветэрынарных клеймаў, што не дазваляе вызначыць прыналежнасць прадукцыі. Ялавічыну вярнулі ў Беларусь.