Расія ўдарыла па тэлеканале «Ми – Україна»

Сёння днём Расія ўдарыла па будынку тэлеканала «Ми – Україна», калі яго каманда вяла тэлемарафон. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Будынак часткова разбураны. Вядома пра пяцярых пацярпелых. Іх колькасць можа вырасці. На месцы працуюць ратавальныя службы. Пажар, які ўзнік пасля выбуху, патушаны.

У будынак трапіў ударны беспілотнік.

“Шахеды” супраць СМІ – гэта новая старонка дэградацыі, і дакладна павінна быць рэакцыя Еўропы і свету на гэта. Нельга пакідаць беспакараным ніводны ўдар па Украіне і ўкраінцах – па жыцці. Расію трэба спыніць, і гэта магчыма толькі дзякуючы сумесным намаганням”, – пракаментаваў Зяленскі.

Фота: ДСНС
Фота: ДСНС
Фота: ДСНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!