Фото: МВД Украины
2 лістапада Расія ўдарыла авіябомбамі па сяле Камышуваха Запарожскай вобласці. Вядома пра 24 загінулых.
Першы ўдар прыйшоўся па школе, якая выкарыстоўвалася для раздачы гуманітарнай дапамогі людзям. Затым Расія біла па сховішчы, дзе знаходзіліся людзі, паведаміў у сацсетках Уладзімір Зяленскі.
Як паведаміў кіраўнік Запарожскай АВА Міхаіл Семікін, Расія скінула не менш за дзевяць кіраваных авіябомбаў ФАБ-3000.
Паводле даных МУС на 21:00 вядома пра 24 загінулых. Сярод іх двое ратавальнікаў і чацвёра паліцэйскіх. Пяць чалавек параненыя, у тым ліку двое ратавальнікаў. Некалькі чалавек лічацца зніклымі без вестак.