Расія ўдарыла па медцэнтры «Добробут» у Кіеве

Днём 28 верасня Расія ў чарговы раз нанесла ўдар беспілотнікамі па Кіеве. Адзін з удараў прыйшоўся па медыцынскім цэнтры «Добробут», які размешчаны каля Канстытуцыйнага суда.

Як паведамляе мэр Кіева Віталь Клічко, удар прыйшоўся на 4-ты паверх сяміпавярховага будынка. У медцэнтры пачаўся пажар.

Фота: ДСНС Кіева