Фото: ГСЧС Украины
Расія сёння ноччу працягнула ракетна-дронавыя ўдары па Украіне.
Як паведаміла Дзяржпагранслужба Украіны, быў атакаваны пункт пропуску “Арлоўка” на мяжы з Румыніяй. На тэрыторыі КПП пашкоджаныя будынкі, пункт пропуску часова не працуе. “Арлоўка” не першы раз падвяргаецца налётам.
У апошнія дні РФ таксама некалькі разоў наносіла ўдары па ўкраінскіх пунктах пропуску на мяжы з Малдовай.
Падчас сённяшняга налёту на Кіеў мэтамі ва ўкраінскай сталіцы таксама сталі аб’екты лагістычнай інфраструктуры. Балістычная ракета ўдарыла па дэпо “Укрзалізниці”, а таксама іншых аб’ектах. У выніку ўдару загінулі сем чалавек, шасцёра з іх – чыгуначнікі. Яшчэ адзін чалавек паранены. Побач з дэпо цалкам разбураны цэх.
Яшчэ адной мэтай агрэсара стаў Барыспаль. У горадзе пашкоджаны пяціпавярховы жылы дом, вядома пра васьмярых пацярпелых, сярод іх дзіця. Акрамя таго, у Барыспалі пашкоджана прадпрыемства, дзе загінуў адзін чалавек.