Расія атакавала Кіеў пасля трохдзённага перапынку

Расія атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі пасля трохдзённага перапынку, які быў звязаны з візітам пасланнікаў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера.

У выніку расійскага налёту загінулі 2 чалавекі, пацярпелі 10 чалавек.

Як паведамілі ў ДСНС, зафіксавана траплянне ў 26-павярховы нежылы будынак у Галасееўскім раёне, на ўзроўні 23-га паверха разбураныя будаўнічыя канструкцыі. Яшчэ ў адным месцы пажар ахапіў гаражы і перакінуўся на нежылы будынак і бізнес-цэнтр.

У Падольскім раёне ўзнік пажар на складах. Яшчэ ў двух выпадках ратавальнікі вывелі людзей, якія аказаліся заблакаванымі ў дамах з-за наступстваў выбухаў.

Паведамляецца таксама пра разбурэнні і пацярпелых у Кіеўскай вобласці.

Польшча на фоне расійскай атакі павышала гатоўнасць СПА і падымала ў паветра знішчальнікі. Акрамя таго, жыхарам памежных з Украінай рэгіёнаў былі разасланы папярэджанні пра магчымую пагрозу.

Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!