Расія абмежавала экспарт прадуктаў нафтахіміі

Урад Расіі прыняў рашэнне забараніць экспарт некаторых прадуктаў нафтахіміі за межы ЕАЭС. Адзначаецца, што рашэнне накіравана на забеспячэнне сыравінай расійскіх прадпрыемстваў.

“Абмежаванне ўведзена на тры месяцы і распаўсюджваецца на вываз каменнавугальнага і нафтавага бензолаў, талуолу, ортаксілолу, параксілолу, фенолу. Яны выкарыстоўваюцца ў тым ліку пры вытворчасці лакафарбавых пакрыццяў для аўта-, авія-, судна- і чыгуначнага машынабудавання, упакоўкі для харчовых прадуктаў, падлогавых пакрыццяў і ізаляцыйных матэрыялаў для кабельнай прадукцыі, у медыцынскай прамысловасці”, – гаворыцца ў паведамленні ўрада РФ.

У Расіі раней на фоне ўдараў беспілотнікаў па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах уводзіліся абмежаванні і забароны на экспарт паліва.