Фото: МВД
МУС адчыталася аб спыненні чарговай карупцыйнай схемы. Яна ахапіла прадпрыемствы АПК і ЖКГ у Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Паводле версіі міліцыі, 69-гадовы дырэктар прыватнай кампаніі ўступіў у змову з службовымі асобамі дзяржпрадпрыемстваў, якія збіраліся закупляць спецтэхніку. Умовы закупак былі змененыя ў інтарэсах дырэктара, што дазволіла яму выйграць тэндары. Тэхніка ж пастаўлялася па завышанай цане.
Пасля завяршэння здзелак мужчына перадаваў работнікам дзяржпрадпрыемстваў ад 5 тыс. да 40 тыс. рублёў за кожную адзінку тэхнікі.
“Пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа саўдзельнікі затрыманыя на гарачым у момант атрымання хабараў. Усяго задакументаваныя факты перадачы больш за 280 тысяч рублёў”, – паведамілі ў прэс-службе МУС.
Распачатыя шэсць крымінальных спраў.