Изображение: МВД
Гомельская міліцыя пры падтрымцы АМАП затрымала пры атрыманні хабару 44-гадовага жыхара Мінскай вобласці.
Мужчына ў паведамленні УУС Гомельскага аблвыканкама названы “службовай асобай аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў краіны, якое спецыялізуецца на капітальным будаўніцтве і рамонце”.
Паводле версіі міліцыі, ён сістэматычна атрымліваў незаконныя ўзнагароджанні ад дырэктара грузаперавозчыка. Хабары прызначаліся за “унясенне і падпісанне ў талонах да пуцявых лістоў грузавой тэхнікі звестак аб колькасці адпрацаваных гадзін для наступнай бесперашкоднай аплаты выкананых работ”.
Агульная сума хабару склала амаль 12,5 тыс. рублёў.
Распачата крымінальная справа.