Рабочы загінуў на будаўніцтве метро ў Мінску

У Мінску сёння раніцай на будаўніцтве метро загінуў 40-гадовы рабочы. Няшчасны выпадак адбыўся на будпляцоўцы станцыі па вуліцы Максіма Багдановіча.

Як паведамілі ў СК, мужчына перамяшчаўся па падоўжным поясе мацавання катлавана. Ён паслізнуўся і ўпаў на бетоннае дно будаўнічай пляцоўкі.

“У выніку падзення з вышыні каля сямі метраў ён атрымаў траўмы, ад якіх памёр”, – гаворыцца ў паведамленні.

Следчы камітэт пачаў праверку па факце гібелі рабочага, праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца відавочцы, канфіскуецца дакументацыя.

Фота: СК
Фота: СК