Скриншот видео
Уладзімір Пуцін заявіў, што на трохбаковай сустрэчы з Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам бакі дасягнулі ўзаемаразумення.
“Мне б вельмі хацелася, каб гэта мела свой працяг. Па зверцы гадзіннікаў па шэрагу ключавых напрамкаў, калі не дамоўленасць, то ўзаемаразуменне мела месца”, — заявіў Пуцін, размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы.
Пуцін назваў сустрэчу гістарычнай і заявіў, што абмеркаванні на ёй мала адрозніваліся ад пленарнага пасяджэння саміту АЦЭС. Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі рэфармаванне ААН, недапушчэнне распаўсюджвання ядзернай зброі, праблемы суднаходства, працу Міжнароднага крымінальнага суда.
“Але ўсё ж, маючы на ўвазе, што ўсе нашы краіны — пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН, то, вядома, мы гаварылі пра рэфармаванне, магчымае рэфармаванне, павелічэнне патэнцыялу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Мы ўсе прызнаём, што гэта неабходна рабіць, прыстасоўваць працу гэтай універсальнай арганізацыі да рэалій сённяшняга дня.
Гаварылі пра пытанні бяспекі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова, але недапушчэнні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння, ядзернай зброі.
Гаварылі пра некаторыя праблемы, звязаныя са свабодай суднаходства. Мы падтрымліваем, падтрымліваем захаванне ўсіх норм міжнароднага марскога права.
Гаварылі пра некаторыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю асобных арганізацый, такіх як Міжнародны крымінальны суд, якія відавочна выходзяць за рамкі сваёй кампетэнцыі і прымаюць не юрыдычныя, не прававыя, а палітычныя рашэнні. У цэлым усе пагадзіліся», — заявіў Пуцін.