Пуцеправод у раёне ГД “Ждановічы” праверылі на трываласць

Пуцеправод паміж вуліцамі Калеснікава і Ратамскай у раёне Гандлёвага дома «Ждановічы» праверылі на трываласць.

Выпрабаванні прайшлі 23 лістапада, паведамілі ў БелдарНДІ. Праверцы нагрузкай у 265 тон падвергліся два пралёты і шэсць апор.

“Атрыманыя паказанні сістэм выпрабавальнага абсталявання ўказваюць, што фактычныя прагіны і дэфармацыі канструкцый не перавышалі дапушчальных.

Па выніках выпрабаванняў будзе выканана параўнанне атрыманых значэнняў з праектам будаўніцтва і выдадзена заключэнне аб магчымасці адкрыцця руху па збудаванні”, – паведамілі ў інстытуце.

Раней паведамлялася, што пуцеправод хочуць адкрыць да канца года.

Фота: БелдарНДІ
Фота: БелдарНДІ