Прызначаны новы намеснік кіраўніка МУС Беларусі

Намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі замест Дзмітрыя Карзюка прызначаны Алег Шулякоўскі. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Да гэтага Шулякоўскі займаў пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. На гэтую пасаду цяпер прызначаны Андрэй Бакач.

Нагадаем, Карзюк быў вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка МУС па ўзросце 26 кастрычніка.