Прыбыццё грузу беларускага калію ў ЗША чакаецца 14 кастрычніка

Беларускія калійныя ўгнаенні прыбудуць у ЗША 14 кастрычніка. Пра гэта паведамляе The Financial Times са спасылкай на платформу Kpler.

Судна пад сцягам Маршалавых Астравоў было загружана ў порце Бронка ў Санкт-Пецярбургу 15 верасня. Разгрузка чакаецца 14 кастрычніка ў порце Новага Арлеана.

Усяго ў ЗША будзе дастаўлена 30 тыс. т грануляванага хларыду калію.