Фото: belgee.by
Продажы BelGee у Расіі ў гадавым вылічэнні зніжаюцца другі месяц запар. На гэта ўказваюць даныя агенцтва “Аўтастат”.
У верасні ў Расіі быў прададзены 4861 аўтамабіль BelGee, што на 41,8% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Па выніках студзеня-верасня продажы беларускай маркі склалі 42 977 адзінак, што на 6,1% больш, чым у мінулым годзе.
Доля беларускай маркі за год скарацілася з 4,52% да 4,48%.
У дзясятку найбольш папулярных мадэляў у гэтым годзе ўваходзіць BelGee X50+. У верасні гэтага года былі прададзеныя 3037 адзінак, а за дзевяць месяцаў – 16 058.
Расійскі рынак легкавых аўтамабіляў у верасні скараціўся на 6,2% да 115 тыс. штук. Па выніках дзевяці месяцаў адзначаецца прырост на 7,2% да 960 тыс. машын.
Лідарам рынку застаецца “Лада”. За дзевяць месяцаў было прададзена 236,8 тыс. машын, што на 0,4% менш, чым год таму. Далей ідуць Haval (127,67 тыс., +16,4% да мінулага года), Tenet (101,1 тыс., +36 разоў), Geely (58,08 тыс., -6,9%).