Прэзідэнт Літвы даў грамадзянства 32 ураджэнцам Беларусі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа даў літоўскае грамадзянства 276 людзям. Яшчэ 10 чалавек вярнулі раней страчанае літоўскае грамадзянства.

Шэраг адпаведных дэкрэтаў быў падпісаны 21 жніўня.

Сярод тых, хто атрымаў літоўскае грамадзянства, — 32 чалавекі, месцам нараджэння якіх указана Беларусь. Пры гэтым не абавязкова, што ўсе яны з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

Па спрошчанай працэдуры літоўскае грамадзянства атрымалі тры ўраджэнцы Беларусі. Такая працэдура прадугледжвае, што ў суіскальніка ёсць літоўскія карані. Яшчэ 29 чалавек, якія нарадзіліся ў Беларусі, атрымалі грамадзянства па звычайнай працэдуры.